“Настаўнік, сябра і музыка” – рэпартаж Алесі Адамчук



Баранавічы панеслі чарговую вялікую страту: 24 студзеня не стала выбітнага музыкі, шчырага патрыёта, які ўсёй душой любіў Бацькаўшчыну, – Валерыя Шылы. Гэта быў светлы, сціплы і таленавіты чалавек, выдатны саксафаніст і выкладчык. Яму было ўсяго 48. І жыццё павінна было працягвацца. Ён марыў дачакацца да светлай будучыні, але цяжкая хвароба, з якой мужна змагаўся Валер Шыла 6 гадоў, спыніла яго бег.