“Наша памяць” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай
“Наша памяць” – выстава падрыхтаваная Беларускім гістарычным таварыствам і фондам kamunikat.org пра злачынствы, здзейсненыя ў беларускіх вёсках Беласточчыны аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса „Бурага”.
Вэрнісаж прайшоў у Залешанах. Выставу прэзентавалі таксама ў Бельску Падляшскім.