“Нацыянальны герой Васіль Быкаў” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Васіль Быкаў – беларускі пісьменнік. Не менш вядомы грамадскі і палітычны дзеяч і стваральнік партыі БНФ. На яго пахаванні сабраліся дзясяткі тысяч беларусаў. Хоць з  таго часу прайшло больш за дзесяць гадоў, але памяць пра яго жыве ў сэрцах шматлікіх людзей. З кожным годам яго радзімую вёску Бычкі, што на Ушаччыне, наведвае ўсё больш людзей. Бо Васіль Быкаў – гэта нацыянальны герой і сумленне беларусаў.