«Навіны з фронту “Усход – Захад”. Малдова» – рэпартаж Алесі Лугавой
Барацьба Усходу і Захаду вядзецца не толькі на Украіне, хоць наша паўднёвая суседка стала самым відавочным прыкладам гэтага цывілізацыйнага і геапалітычнага супрацьстаяння. Не менш вострае змаганне паміж дзвюма вектарамі доўгі час ідзе ў рэспубліцы Малдова. На фоне украінскага майдану адносіны паміж апанентамі толькі накаляюцца. Да таго ж хутка тут парламенцкія выбары.