«Не будзе нашай крыніцы» — рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
У глухім лесе, прама на мяжы з неабдымнай Расеяй, загубілася вёска Будзішча. Калісьці тут было больш за 200 двароў, але пасля Чарнобылю тут дажываюць век усяго некалькі старых. Цэнтрам жыцця вясковай грамады ёсць святая крыніца, вакол якой стаяць крыжы-абярэгі. Сцены калодзежа выкладзеныя з вялікіх бярвенняў. Крыніца ў Будзішчы — месца, дзе бяруць ваду і моляцца. У 1998 годзе крыніца была адрамантаваная за грошы японцаў. Але з таго часу рэканструкцыю не рабілі, бо няма каму. Не будзе крыніцы — не будзе і памяці пра Будзішча.