“Не словам, а справай” – рэпартаж Алесі Адамчук
Для адраджэння Беларусі рабі, што можаш. Гэтыя словы павінны стаць дэвізам для кожнага беларуса. І падштурхнуць кожнага з нас да дзеянняў. Так бы мовіць, не словам, а справай. Як гэта сталася з прадпрымальнікам з Баранавіч Юрыем Казакевічам, які не пашкадаваў любімай машыны для адкрыцця крамы тавараў з беларускай нацыянальнай сімволікай пад назвай “Росквіт”.
Такая крама з’явілася ў Баранавіцкім гандлёва-выставачным комплексе “Свяцілаўскі”. Тут можна набыць ад бел-чырвона-белага сцяжка, вокладкі на пашпарт да цішоткі з сімволікай, прыгожых строяў з беларускім арнаментам. Гэта ўсё для абуджэння ў беларусаў нацыянальнай свядомасці, кажа гаспадар крамы “Росквіт” Юрый Казакевіч.