„Несмяротны адбітак Сяргея” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
З пачатку быў матацыкл на дровах. Пасля – машына на дровах. Сяргей Атрошчанка з Лепеля мае незвычайае хобі: раней збіраў машыну і матацыкл , якія замест бензіна рухаліся на дровах. А цяпер хобі Сяргея – амбратып – фатаграфічны каладыйны працэс у стылі XIX стагоддзя, атрыманне пазітыўнага малюнка са шклянога негатыву. Кожны чорна-белы фотаздымак атрымліваецца ўнікальным і нязменна захоўваецца дзясяткі гадоў.