„Незагойная рана – беларускі Некропаль” – рэпартаж Алены Вільтоўскай
Курапаты. Апошні прытулак шматлікіх рэпрэсаваных у часы сталінскага тэрору. Пік рэпрэсій прыпаў на 1937-1938 гады. Восемдзесят гадоў таму ў „ночную ноч” мы страцілі шматлікіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі: літаратарў, мастакоў, навукоўцаў. Але рэпрэсіі закранулі не толькі інтэлігенцыю – сярод ахвяраў рэжыму ўсе катэгорыі насельніцтва, нацыянальнасці, старыя ды немаўляты…
Што змянілася ў справе Курапатаў ад часу, калі ў 1988 годзе дзякуючы артыкулу Зянона Пазьняка ды Яўгена Шмыгалёва шырокія масы даведаліся пра гэтую страшную трагедыю?
Архівы засакрэчаныя па сёння. А тым часам людзі ставяць крыжы ды знічы ў памяць пра бязвінна закатаваных сваякоў. Курапаты сталі сімвалам нацыянальнай незагойнай раны.