“Незагойная рана” – рэпартаж Яны Запольскай і Юркі Ляшчынскага
У польскім Сейме знаходзіцца праект зменаў у законе аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Паводле прапановы, забараняецца гаварыць, між іншым, пра жаўнераў польскага пасляваеннага падполля – гэтак званых „выклятых жаўнераў” – як пра злачынцаў. Аднак дзейнасць не ўсіх выклятых жаўнераў у тыя ж пасляваенныя гады была гераічнай. Самай балючай ранай на Беласточчыне ёсць дзейнасць атрада Рамуальда Райса „Бурага”, які ў памяці мясцовых беларусаў асацыюецца з пацыфікацыямі ды забойствамі.