„Не малое піва” – рэпартаж Улі Шубзды
Кажуць, што без яго не ўзнікнула б ніводная цывілізацыя. У кодэксе Гаммурабі дзейнічаў закон, паводле якога за разбаўленне гэтага напітку вадой можна было згубіць рукі і ногі. Хаця сённяшні свет здамінаваны вялікімі броварамі, піваварскую традыцыю працягваюць лакальныя энтузіясты гэтага трунку. На Падляшшы штораз больш людзей цікавіцца піваварствам і культурай піцця піва – тут лакальныя півавары спаборнічаюць між сабою ў „бітвах”, папулярызуючы дамашнее піва сярод звыклых людзей.