„Новая Зямля” – рэпартаж Вольгі Сямашкі



Тысячы беларусаў пакінулі Беларусь у выніку крызісу і рэпрэсій, і многія аселі ў Беластоку – на этнічнай беларускай тэрыторыі, блізу мяжы з Беларуссю. Месцам збору выгнанцаў на старой «Новай Зямлі» стаў аднайменны беларускі Хаб у Беластоку, які адкрыты для любых праектаў і сустрэчы штодня. І які трапіў у рэпартаж Вольгі Сямашкі «Новая Зямля».