„Няма нашай згоды” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай
З 2003 года саборам епіскапаў польскай праваслаўнай царквы ў першую нядзелю чэрвеня ўстаноўленае свята Холмскіх і Падляшскіх Мучанікаў. У кастрычніку 2019-га года лік Падляшскіх Мучанікаў папоўнілі вазакі, закатаваныя ў лесе ля Пухалаў Старых, а ў сакавіку 2020-га ў лік святых мучанікаў Падляшскіх упісаныя загінуўшыя і спаленыя ў вёсках Зане і Шпакі. У царкве Святаго Духа ў Беластоку каля помніка закатаваным праваслаўным жыхарам Беласточчыны ў дзень памінання Холмскіх і Падляшскіх Мучанікаў прайшла адмысловая малітва.