„Няма прарока ў сваёй Айчыне” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Бард Андрэй Мельнікаў не імкнецца існаваць у шаблонах папсы. Ён жыве паводле крэда „Рабі, што трэба, і няхай будзе, што будзе”. Песні Андрэя Мельнікава пакуль што не гучаць на галоўных канцэртных пляцоўках краіны. Ягоныя кліпы не транслююць дзяржаўныя тэлеканалы. Ды і саміх кліпаў няма. Прызнанне ў апазіцыйным гета, але абыякавасць з боку грамадства.