“Няўдзячная справа” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Малады гомельскі ўрбаніст Сяргей Ляпін паспеў шмат чаго зрабіць для роднага горада. Дзякуючы яму ў Гомелі з’явіўся графіці-партрэт рэпрэсаванага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, беларускамоўныя надпісы на прыпынках, стылёвыя роварныя паркоўкі і навігацыя грамадскага транспарту. Сяргей Ляпін змагаецца за захаванне драўлянай забудовы абласнога цэнтра, крытыкуе абсурдныя горадабудаўнічыя ідэі. Герой рэпартажу стаў аб’ектам цкавання з боку дзяржаўнай прэсы пасля крытыкі будаўніцтва шматпавярховіка на месцы былых габрэйскіх могілак у раёне вуліцы Сожскай. Змаганне Сяргея Ляпіна за прывабны Гомель працягваецца.