«Па мянушцы „Васцёр”» – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Ён ненавідзеў „саветаў”. Яго паважалі ветэраны УПА і беларуская эміграцыя. Яго баяліся крымінальнікі і органы. Ён адсядзеў 25 год ад званка да званка ў ГУЛАГу і не прасіў рэабілітацыі. У сталінскія часы Цімох Вострыкаў вярнуўся на Радзіму, каб узняць антысавецкае паўстанне. Хлопец з усходняй Беларусі па мянушцы „Васцёр”.
У рэпартажы гучаць успаміны грамадскіх дзеячаў Алеся Яўсеянкі, Уладзіміра Кацоры, Уладзіміра Шыцікава, Юрыя Клімовіча і сына Цімоха Вострыкава Іллі.