“Па слядах злачынства ў Ашмянах” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Гомельскі прадпрымальнік Васіль Баброўскі пару гадоў назад пачаў вывучаць свой радавод. Падчас працы ў архівах выявілася, што ягоны далёкі продак атрымаў шляхецтва з рук караля Рэчы Паспалітай. Але самыя вялікія таямніцы сям’і былі прыхаваныя ў старых фотаальбомах з выявамі невядомых і забытых сваякоў. Разблытваючы гісторыю роду, Васіль Баброўскі даведаўся пра трагедыю, якая напаткала многіх ягоных родзічаў у Заходняй Беларусі ў прамежку паміж 1939 і 1941 гадамі.