“Пад прэсам” – рэпартаж Алесі Лугавой



Журналісты, што супрацоўнічаюць з пэўнымі замежнымі СМІ, ужо не першы год знаходзяцца пад пільным позіркам беларускіх улад. Некаторых так песцяць увагай у выглядзе штрафаў і адміністрацыйных пратаколаў, што іначай, як улюбёнцамі спецслужбаў іх не назавеш. У Берасці найчасцей з позвамі ад міліцыі грукаюцца ў дзверы белсатаўцаў, мужа і жонкі, Алеся Леўчука і Міланы Харытонавай, а таксама ў дзверы Яўгена Скрабца, што супрацоўнічае з Радыё Рацыя.

Хто гэтыя людзі? Чым жывуць, апроч працы? І як ім увогуле пад гэтым прэсам?