«Падковы шчасця» – рэпартаж Анны Шайкоўскай
Кавальства – адно з самых старажытных рамёстваў. Яшчэ ў мінулым стагоддзі кавалі ў вёсцы выконвалі большасць патрэбных прыладаў для працы на сельскай гаспадарцы. Кавалі падковы і падкоўвалі коні. Тодар Суліма з Крывятыч, што ў гміне Орля звыш поўстагоддзя займаўся кавальствам. Першыя крокі ў гэтай прафесіі ставіў у 40-ыя гады мінулага стагоддзя. Спачатку быў вучнем, пасля сам вучыў. За гады сваёй працы падкаваў звыш тысячы коні. А выкаваных ім падковаў не злічыць.