„Пахавайце іх па-чалавечы” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
У ваколіцах пасёлка Краснае, што пад Гомелем, знойдзенае масавае пахаванне ахвяраў нацызма. Месца пахавання знайшла пошукавая група, якая кіравалася сведчаннямі старажылаў і аэрафотаздымкамі часоў ІІ Сусветнай вайны. Выявілася, што ў глыбокім рове (насамрэч гэта супрацьтанкавыя ўмацаванні Гомеля часоў нямецкай акупацыі) былі пахаваныя ваеннапалонныя з канцлагера Дулаг-121 і гомельскія габрэі. Паводле гісторыкаў і мясцовых жыхароў, лік пахаваных ахвяраў можа дасягаць дзясяткаў тысячаў. Ані за савецкім часам, ані ў перыяд незалежнай Беларусі помнік не быў пастаўлены. Сёлета жыхары Краснага з уласнай ініцыятывы ўсталявалі драўляны крыж.
Фота: kp.by