«Палессе святкуе вясну» — рэпартаж Алесі Лугавой
У любых этнаграфічных даследаваннях Палессе займае пачэснае месца. Нейкія пракаветныя традыцыі жывуць тут дагэтуль, як, напрыклад, прызнаны нематэрыяльнай спадчынай беларусаў абрад ваджэння стралы, а нейкія засталіся толькі ў памяці нашых бабуль. А штосьці не захавалася нават там. Паслухаем, што брэсцка-пінскія палешукі могуць сказаць пра такую некалі багатую абрадавасць, як вясенняя.