“Палітычнае пытанне” – рэпартаж Алесі Адамчук
У Іванаўскім раёне за тры тыдні практычна знішчана свінаферма “Сухое” з пагалоўем свіней у 45 000. Работнікаў застаўляюць пісаць заявы на адпачынак па сямейных абставінах. 270 работнікаў свінафермы засталіся ў разбітага карыта. Яны лічаць, што іх ферму прынеслі ў ахвяру збанкрутаванаму Драгічынскаму камбікормаваму заводу, да якога іх далучылі ў 2006 годзе.