«Памяць пра памерлых» – рэпартаж Таццяны Смоткінай
2 лістапада беларускія і польскія каталіцкія вернікі адзначаюць Задушны дзень. Згодна з традыцыяй, людзі наведваюць могілкі і моляцца за душы памерлых. Маліцца за памерлых яны могуць на працягу цэлай актавы, з 1 па 8 лістапада. А вось могілкі трэба наведваць з 2 лістапада, бо 1 лістапада – Дзень Усіх Святых. Падчас гэтага свята няма жалобы і вернікі павінны маліцца ў касцёлах за святых, душы якіх дасягнулі збаўлення, і за сваю парафію. Часта людзі блытаюцца ў гэтых днях і не ведаюць розніцы паміж імі.