“Памяці Алеся Зайкі” – рэпартаж Алесі Адамчук
26 чэрвеня не стала краязнаўцы, пісьменніка, былога настаўніка Алеся Зайкі, з вёскі Заполле, што ў Івацэвіцкім раёне. Але яго кнігі, адданасць беларушчыне, любоў да свайго роднага краю паспрыялі таму, што многія загаварылі на роднай мове і зацікавіліся гісторыяй роднага краю.
Усе, хто знаў спадара Алеся, цяжка перажылі яго заўчасны і раптоўны сыход. Суседзі, сябры, былыя вучні, землякі, берасцейскія калегі-пісьменнікі ўспамінаюць сапраўднага беларуса з цеплынёй і любоўю.
Шмат добрых, цёплых слоў, якія слухачы Беларускага Радыё Рацыя пачуюць у рэпартажы Алесі Адамчук спадар Алесь заслужыў сваёй адданасцю Беларусі. На алтар якой палажыў сваё жыццё.