Партызаны з Лазіцаў – рэпартаж Міхала Андрасюка
У траўні 1944-га года на ўскраіне вёскі Лазіцы, што на Гайнаўшчыне, у сутычцы з немцамі загінулі двое партызынаў, у тым ліку маладая жанчына, жыхарка гэтай мясцовасці. Праз чвэрць стагоддзя аднавяскоўцы ўзвялі загінуўшым помнік. Цягам чарговых дзесяцігоддзяў многае змянілася, шмат якія героі мінуўшчыны адышлі ў забыццё. Тым не менш помнік пад пяцікутнай зоркай усё яшчэ стаіць на ўскраіне пушчы і нікому не замінае.