“Патрабуем адмены дэкрэта” – рэпартаж Алесі Адамчук



Беларусы ўпершыню масава выказваюць нязгоду з новым паборам улады – дэкрэтам №3 “Аб сацыяльным утрыманстве” або  “падаткам на дармаеда”.  Замест дапамагчы беспрацоўным уладкавацца на працу, дзяржава патрабуе ад іх яшчэ плаціць  грошы, не думаючы пра тое, адкуль беспрацоўны іх можа ўзяць. Таму людзі ахвотна ставяць подпісы пад патрабаваннем адмены дэкрэта №3.   Галоўнае слова людзей было: дасталі!