„Пацярпелыя ліквідатары” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



OLYMPUS DIGITAL CAMERAНепадалёк Рэчыцы ў Гомельскай вобласці, каля аўтадарогі на Калінкавічы, стаіць непрыкметны помнік. На ім — 80 прозвішчаў супрацоўнікаў прадпрыемства „Беларуснафта”, якіх у першыя дні пасля Чарнобыльскай катастрофы адправілі на будаўніцтва падмурка для саркафагу над 4-ым энергаблокам АЭС. Адметнасць помніка рэчыцкім ліквідатарам — у тым, што побач з імёнамі нябожчыкаў размешчаныя імёны жывых.