“Пісьмо з таго свету” – рэпартаж Алесі Адамчук



Ніхто з сям’і Гармель нават у сне не мог прыгадаць, што ў іх рукі праз 75 гадоў трапіць пісьмо дзеда і свёкра Цімафея Васільевіча. Раднейшых, каму было адрасавана пісьмо, у прапаўшага без вестак у гарніле Другой сусветнай ўжо няма. Дзве старонкі, напісаныя разборчывым почыркам, данеслі на гэты свет праз 75 гадоў апошні клопат і любоў да сваіх 4 дзяцей і жонкі. На жаль, ніхто з іх гэтага не прачытаў. Замест пісьма імі была атрымана казённая папера, што Цімафей Гармель прапаў бяз вестак. 77-гадовая нявестка Галя і яе дачка Тамара з хваляваннем учытваюцца ў дарагія строчкі, якія навеялі ўспаміны пра трагічны лёс іх роду.