“Шчодры вечар з Рацыяй” – рэпартаж Анны Шайкоўскай



podlaski-koncert-zyczenЁсць адзін такі вечар ў годзе, калі нават датэлефанавацца ў Падляшскі канцэрт пажаданняў лягчэй. Гагатуха, Маланка, Багаты вечар – няважна, у якой мясцовасці і як называюць гэтае свята. Ужо ад некалькіх гадоў традыцыяй стала, што тысячы людзей як адна вялікая сям’я сустракаюцца, каб гуляць у гэты выключны вечар, 13 студзеня, разам з Падляшскім канцэртам пажаданняў і супольна вітаць Новы Год паводле юліянскага календара.