„Подых Волі з Падляшша” – рэпартаж Вольгі Сямашкі
Свята 25 сакавіка на тэрыторыі Польшчы прайшло свой шлях ад падпольнага сходу ў малым пакойчыку да перапоўненай залі Падляскай філармоніі. Рэпартаж „Подых Волі з Падляшша” увабраў у сабе ўспаміны ўдзельнікаў гэтага шляху: студэнтаў, навучэнцаў ды арганізатараў святкавання Дня Волі на Падляшшы ў 1980-ыя гады. Слова ўзялі Валянціна Лаеўская, Мікола Ваўранюк, Славамір Іванюк, Юры Ляшчынскі, Ян Мордань і Яўген Вапа. У рэпартажы таксама гучаць песні, якія студэнты-беларусы спявалі ў тыя часы.