“Прафесія DZIECIUKI” – рэпартаж Касі Бергель
За свае чатыры гады існавання гарадзенскі гурт DZIECIUKI стаў адным з самых знакавых на беларускай рок-сцэне. Іх канцэрты заўсёды палаюць энергіяй. У іх песнях гучыць беларуская гісторыя. Гучыць з добрым гумарам, а часам, наадварот, прымушае сысці ў глыбокую задуму. Прапануем нашым слухачам разам высветліць, хто хаваецца за іміджам вядомых гарадзенскіх музыкаў, і пабываць у самым кіпені іх музычнага жыцця. З рэпетыцыйнай кропкі гурту гучыць рэпартаж Касі Бергель “Прафесія DZIECIUKI”.