„Прагаласуем за…” – рэпартаж Генадзя Барбарыча



Ні мароз, ні вецер не перашкаджаюць прадстаўнікам правацэнтрысцкай кааліцыі выходзіяць на перадвыбарчыя пікеы. І галоўнае месца для аб’яднаных пікетаў выбралі люднае – каля менскага Камароўскага рынку.

Адзін з пікетаў быў прысвечаны праблемам размеркавання бюджэтных сродкаў. Арганізатары прыдумалі незвычайную форму. Не проста прачытаць перадвыбарчыя абяцанні і раздаць улёткі, а прагаласаваць: на што ў першую чаргу неабходна траціць бюджэтныя грошы. Прынеслі некалькі празрыстых слоікаў – імпразаваныя ўрны для галасавання. І маленікія шарыкі, якімі падыходзячыя грамадзяне галасавалі. Ідэя выклікала вялікую цікаўнасць. Галасавалі і маладыя, і сталыя.