«Прапускаюць рублі дымаходам» – рэпартаж Алесі Адамчук



Бярозаўскія газавікі вынайшлі шлях да заробку праз платныя навучанні па самастойным абслугоўванні газавых дымаходаў. Тут два зайцы забілі: і грошы зарабілі, і адказнасць часткова на плечы спажыўцоў пералажылі. Спажыўцам газу, асабліва вясковым,  служба “Бярозамежрайгаз” вырашыла прадэманстраваць строгія патрабаванні цюцелька ў цюцельку з прадпісаннямі. А людзі, часта пажылыя, ніяк не ў змозе разабрацца з новымі правіламі. І то акурат у пачатку зімы.

img_4464