„Прысяга Волі” – рэпартаж Вольгі Сямашкі



104-ая гадавіна Дня Волі, хіба што ўпершыню, праходзіла ва ўмовах адсутнасці «метраполіі» Менску ў якасці эпіцэнтру святкавання. Тысячы беларусаў ў выніку фальсіфікацыі выбараў, гвалту на вуліцах і вайны ва Украіне прынцыповы пакідаюць Беларусь, як тэрыторыю рэжыма, але вывозяць з сабой у цэлы свет традыцыю свята Беларусі, як сапраўды незалежнай краіны з уласнымі мовай, культурай і дэмакратычным ладам жыцця. Сёлета Беласток стаўся цэнтральным месцам святкавання Дня Волі, бо спалучыў у сябе беларусаў-аўтэхтонаў і новапрыбыўшых, прадстаўнікоў дэмакратычных зменаў, беларускіх творцаў і, нарэшце, тую вольную атмасферу свята, калі можна адчуваць свабоду быць беларусам і не баяцца гвалту з боку сілавікоў у адказ. Вытрымкі з беластоцкіх святкаванняў і віртуальных віншаванняў тых, хто не змог далучыцца, трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі „Прысяга Волі”.