«Пушчанскі свет раздзелены мяжой» – рэпартаж Аліны Андрыевіч
19 гадоў таму
Бадай ці не самай трагічнай у гісторыі аказаўся лёс літвінаў-беларусаў магутнай еўрапейскай дзяржавы Вялікае Княства Літоўскае. Для таго, каб сцерці памяць аб ім, расейскія захопнікі-імперцы знішчылі нават назву ВКЛ. Спачатку назвалі Паўночна-Заходнім краем, а потым Беларусіей. Новыя межы падзеляць нацыю. Што стала з беларусамі-пушчанцамі, раздзеленымі мяжой, расказала ў сваёй новай кнізе «У прысценку старога лесу» пісьменніца з Падляшша Ганна Кандрацюк.