“Радыяцыйны фон” – рэпартаж Юркі Ляшчынскага і Марціна Войны



Чарнобыльская катастрофа ў той ці іншай ступені закранула ўсю Беларусь. Чарнобыль быў, ёсць і, на жаль, будзе з намі заўсёды – хочам мы таго ці не. Але наступствы аварыі маглі б быць не такімі трагічнымі. Савецкія ўлады ад самага пачатку ведалі пра маштабы катастрофы, але не казалі людзям. Ліквідацыя наступстваў Чарнобыля была арганізаваная бязглузда і нават злачынна. А потым пра ліквідатараў аварыі проста забыліся… Рэпартаж Юркі Ляшчынскага і Марціна Войны “Радыяцыйны фон” аднаўляе храналогію падзеяў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.