„Радыёактыўны палац” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Чарнобыльская зона адчужання асацыюецца з адселенымі вёскамі, запаведнікам, здзічэлымі тэрыторыямі. Аднак пасля катастрофы ў забароненых для наведвання людзей зонах засталіся таксама помнікі архітэктуры, якія яшчэ памятаюць сваіх гаспадароў. Такім помнікам даўніны з’яўляецца сядзіба былога губернатара Фінляндыі Мікалая Герарда ў адселенай вёсцы Дзям’янкі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.