Радзіма – месца сустрэчы з Богам – рэпартаж Улі Шубзды
16 гадоў таму
Вёска Зубры, гэта перш за ўсё людзі. Людзі, што памятаюць пра сваіх продкаў, разам за іх моляцца, а пасля разам сядаюць за супольны стол. Зубры гэта сапраўды вельмі прыгожая мясцовасць, крыху схаваная ад свету лясамі і мяжой з Беларуссю. Прыгожая і салідарнасцю жыхароў, што ўмеюць супрацаваць між сабой.