„Разбуры турмы муры” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Спачатку скарацілі з дзяржаўнага прадпрыемства, а потым паставілі на ўлік як дармаеда. Дзясяткі тысяч беларусаў могуць сказаць гэта пра сябе. Менавіта таму гомелец Максім Філіповіч быў перакананы, што ягоныя відэасюжэты на тэму Дэкрэта №3 не пакінуць абыякавымі суайчыннікаў. Некаторыя ролікі Максіма Філіповіча праглядзелі сотні тысячаў чалавек.