“Рэферэндум, або спрадвечны парадак свету” – рэпартаж Міхала Андрасюка
6 верасня ў Польшчы прайшоў усенародны рэферэндум. У нашым рэпартажы жыхары Войнаўкі, што ў гміне Дубічы Царкоўныя, распавядаюць, чаму – як і астатнія грамадзяне краіны – праігнаравалі гэты акт напасрэднай дэмакратыі. А пры нагодзе тлумачаць свой парадак свету. Свету, дзе сын палітыка ідзе ў палітыку, пракурора – у пракуроры, а сын бацюшкі таксама павінен быць святаром.