“Рэкардсмен па штрафах” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



Гамяльчук Кастусь Жукоўскі за сваю працоўную біяграфію пабыў будаўніком, таксістам і індывідуальным прадпрымальнікам. Цяпер ён засяродзіўся на журналістыцы і грамадскай дзейнасці. Мясцовыя міліцыянты ўспрымаюць ягонае прозвішча як сінонім слова «апазіцыянер». З нядаўняга часу ён звязаў сваё жыццё з відэажурналістыкай, за якую яго ўвесь час пераследуюць. У 2018 годзе яго пакаралі штрафамі ў памеры 7 тысяч долараў ЗША за сацыяльныя сюжэты, якія выходзілі на тэлеканале “Белсат”.