Рэпартаж Юркі Ляшчынскага пра Сакрата Яновіча



sakrat2023717-га лютага мінае першая гадавіна смерці Сакрата Яновіча, беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, публіцыста з Беласточчыны. Нарадзіўся 4-га верасня 1936 года ў Крынках. Маладосць і апошнія гады Яновіч пражываў у родным мястэчку, хаця большую частку дарослага жыцця правёў у Беластоку. Аўтар пару дзясяткаў кніжак, напісаных пераважна па-беларуску, лепшыя творвы перакладаліся на многія мовы свету.

Прапануем вашай увазе архіўную размову з Сакратам Яновічам, якая была запісана восенню 1991-га года для беларускай перадачы „Пад знакам пагоні”.