«Рэпатрыянт» — рэпартаж Юркі Ляшчынскага і Улі Шубзды
Лаўрэат прэміі маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, папулярызацыі і аховы культуры за 2016 год. Антон Масевіч, ураджэнец Дубялі на Гарадзеншчыне, этнограф Музея сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы, дзесяцігоддзямі ахоўваў ад забыцця матэрыяльныя выявы народнай культуры палякаў і беларусаў. У Польшчы апынуўся як 10-ці гадовы юнак пад час другой хвалі рэпатрыяцыі з Савецкага Саюза ў Польшчу. Аднак, будучы рэпатрыянтам як паляк, ніколі не забыўся і не цураўся сваёй роднай беларускай гаворкі. За што яго польскія мясцовыя суседзі празывалі і празываюць «рускім».