“Рэвалюцыя дабрачыннасці” – рэпартаж Алесі Лугавой



Украінцы кажуць, што іх грамадзянская супольнасць нарадзілася толькі пяць год таму. Яна яшчэ маладая, нявопытная, але расце і паказвае ўпэўненыя поспехі. Гэтыя поспехі выразна прасочваюцца і ў сферы абароны правоў жывёл. Мноства арганізацый, прытулкаў, фондаў, рухаў і ініцыятыў – усе разам яны на вачах мяняюць сітуацыю ў краіне. І там ужо ёсць досвед, які ў Беларусі было б цікава пачуць.