«Родная „Ніва”» — рэпартаж Лукаша Леанюка



img_6847Цяжка ўявіць свядомага беларуса, які ніколі не трымаў ў руках гэтай газеты. Тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва» сёлета споўнілася 60 гадоў. Грамадска-культурная газета з пачатку свайго існавання фармавала светапогляд і натхняла любоўю да роднага кутка многіх жыхароў Падляшша.