“Рыбакі супраць, або Штогод на старыя граблі” – рэпартаж Алесі Лугавой



mor_rybyЦяжка знайсці ў Беларусі раку, якая зусім не пацярпела б ад меліярацыі. На кожным кроку нешта ў нас абмялела, нешта зарасло, нешта высахла. Але сітуацыю вакол ракі Лясной, правага прытока Заходняга Буга, грамадскія эколагі ўвогуле схільныя называць экалагічнай катастрофай. З нейкіх прычын тут ледзь не штогод адбываюцца масавыя заморы рыбы, якія ніхто не спрабуе прадухіліць. І пакуль дзяржаўныя прыродаахоўныя арганізацыі разводзяць рукамі і нават кажуць, што заморы карысныя для вадаёмаў, рыбакі сведчаць, што Лясная ўсё больш і больш ператвараецца ў мёртвую раку…