“Сабантуй у Крушынянах” – рэпартаж Яны Запольскай
Драўляная мячэць і вялізны мізар – татарскія могілкі. Але таксама традыцыйная кухня і сапраўдныя татары. Невялікая падляшская вёска Крушыняны вядомая сваёй багатай гісторыяй. Але ўвесну тут здарылася трагедыя – згарэла “Татарская юрта” – вядомая аграсядзіба і турыстычнае месца, якое ў свой час наведаў сам прынц Уэльскі – Чарльз.