„Сакольскі Арыент” – рэпартаж Улі Шубзды
Сакольшчына, гэта той выключны рэгіён Падляшша, дзе на прыгожай беларускай гаворцы размаўляюць не толькі католікі, але і мусульмане. Паселеныя на гэтых землях ў ХVI стагоддзі татары пранялі мову і культуру тутэйшага насельніцтва. Дзякуючы таму на Сакольшчыне ўзнік непаўторны беларускі арыент, якога дарма шукаць у іншых частках свету.