“Салідарнасць у словах і песнях” – рэпартаж Яны Запольскай



Шматлікія акцыі салідарнасці з Беларуссю і беларусамі прайшлі і надалей праходзяць у розных краінах свету, у тым ліку ў Польшчы. Днямі ў Беластоку прайшоў канцэрт „Wolność dla Białorusi”, сярод удзельнікаў якога быў музыка і мастак Алег Кабзар. Творца распавёў пра сваё стаўленне да падзей у Беларусі.