“Шляхамі Клаўдзія Дуж-Душэўскага” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Вядомы грамадска-палітычны дзеяч, архітэктар і журналіст, стваральнік макета бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі нарадзіўся 27 сакавіка 132 гады таму ў Глыбокім на Віленшчыне (цяпер Віцебская вобласць). Там ён пражыў некалькі год свайго дзяцінства, а пасля сям’я пераехала. І ўжо свае юнацкія гады і сталасць ён праводзіў у Вільні і Коўне, дзе і памёр. Пахаваны на Петрашунскіх могілках, дзе сёлета 25 сакавіка падчас святкавання 105 гадавіны БНР урачыста адкрылі новы помнік на яго магіле.
Таццяна Смоткіна, якая таксама родам з Глыбокага, прайшлася сцежкамі Клаўдзія Дуж-Душэўская і запрашае на рэпартаж “Шляхамі Клаўдзія Дуж-Душэўскага”.