„Скрадзенае дзяцінства” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



42398418_1239479178_09bace8dПадчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі ў 1944 годзе налічвалася больш за 260 канцлагераў. Самыя вялікія знаходзіліся ў Менску, Гомелі, Бабруйску і Полацку. У іх было знішчана звыш 1,5 мільёна чалавек.

Яшчэ жывуць сведкі тых падзей, якія ў малалетнім узросце разам са сваімі сем’ямі ці адны траплялі ў канцлагеры і на прымусовую працу ў Германію. Не ўсім удалося выжыць і вярнуцца пасля гэтага дадому, але нашым героям з Шаркоўшчыны пашчасціла.